2006-06-26 15:28:44

150 гадавіна з моманту заснавання дыяцэзіі Цзіньчжоў у Кітаі.


Каталіцкая Царква ў Кітаі адзначае 150 гадавіну з дня заснавання дыяцэзіі Цзіньчжоў. Урачыстасці з гэтай нагоды адкрыў галава дыяцэзіі монсіньор Джозеф Лі Ляньгуй.
Галоўнай падзеяй святкавання было наведванне каталіцкіх могілак, на якіх устаноўлены невялікі манумент у памяць аб заснавальніках дыяцэзіі: пяці французскіх біскупаў. На могілках таксама пахаваныя многія іншыя іншаземныя місіянеры і кітайскія святары.
Французскія місіянеры, “якія прынеслі на гэту землю семя веры, святла і праўды”, заснавалі гэту дыяцэзію ў 1856 годзе”, - зазначыў біскуп Джозеф у сваім пастырскім лісце з нагоды юбілея.
“Сёння надыйшоў час упісаць новую старонку ў гісторыю нашай дыяцэзіі, - падкрэсліў прэлат. Натхнёныя духам мужнасці, мы прынялі ад іх у спадчыну гэта семя Добрай Навіны”.







All the contents on this site are copyrighted ©.