2006-06-23 17:16:19

Сакратар Ватыкану па сувязях з дзяржавамі, арцыбіскуп Джованні Лайола зрабіў сваю заяву на 1 паседжанні новай установы ААН.


Прадстаўнік Святога Пасаду заявіў у моманце заснавання новай інстытуцыі, пакліканай сачыць за выкананнем правоў чалавека па цэлым свеце, што найперш самі прадстаўнікі новай структуры ААН павінны прадэманстраваць сваю гатоўнасць ахоўваць чалавечую годнасць, абараняючы правы кожнага на жыццё і на рэлігійную свабоду. Гэта ёсць непарушным прынцыпам развіцця міжнароднага зграмаджання. Аднак, - з сумам адзначыў арцыбіскуп Лайола,- захаванне правоў чалавека ўсё яшчэ не выконваецца не глабальным узроўні. Нягледзячы на ратыфікацыю міжнародных дэкларацый, складанне разнастаўных дагавораў, якія на паперы гарантуюць правы чалавека, няма такога з іх, якое б не было парушанае ў розных кутках свету, у тым ліку і ў краінах - членах новай рады ААН.
Засяроджваючы ўвагу на выкананні такога права чалавека, як свабода сумлення, свабода веравызнання, прадстаўнік Ватыкану выказаў сур'ёзны неспакой адносна рэлігійнай свабоды у такіх краінах, як Кітай, Саўдаўская Аравія і Пакістан.







All the contents on this site are copyrighted ©.