2006-06-22 13:24:42

Назначэньні ў Ватыкане


Папа Бэнэдыкт 16 назначыў кардынала Бэртонэ Сакратаром Стану.
Сьвяцейшы Айцец прыняў заяву кардынала Анджэлё Содано, які папрасіў у Папы згоды на ягоную адстаўку як Ватыканскага Сакратара Стану. Папа Бэнэдыкт 16 адобрыў рашэньне кардынала Содано але папрасіў яго, каб яшчэ застаўся на пасадзе Сакратара Стану да 15 верасьня, гэтага году.
15-га верасьня Сьвяцейшы Айцец назначыць кардынала Тарчысіё Бэртонэ, Арцыбіскупа італьянскага гораду Генуя, новым Ватыканскім Сакратаром Стану.

Таксама кардынал Эдмунт Казімір Шока, Старшыня Папскае Камісіі да спраў Ватыканскае Дзяржавы ды Старшыня Ватыканскага Губэрнатарату, папрасіў у Папы, згодна з 354-м Канонам Кананічнага Права, каб пайсьці ў адстаўку. Папа прыняў рашэньне кардынала Шокі але папрасіў яго астацца на гэтых пасадах таксама да 15-га верасьня 2006 году.
Таго ж дня, значыць 15 верасьня, на месца кардынала Шокі, Сьвяцейшы Айцец назначыць Яго Эмінэнцыю Монсынёра Джованьні Лаёло, дагэтуляшняга сакратара Аддзяленьня па Адносінах з Дзяржавамі Ватыканскага Сакратарыяту Стану







All the contents on this site are copyrighted ©.