2006-06-21 14:59:16

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 21 чэрвеня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Была гэта ўжо 24 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
Сьвяцейшы Айцецаў працягваў свой цыкл пра Апосталаў Хрыста.
Сёньняшняя катахэза была прысьвечана асобе Апостала Якуба Большага
RealAudioMP3
Быў ён братам Япостала Яна. Эвангэльлі ўспамінаюць яго сярод трох упрывілеяваных вучняў, якія прыймалі ўдзел у такіх здарэньнях як: уваскрасеньне дачкі Яіра, ў Перамяненьні Хрыста, ў эсхаталаічнай прамове і ў канцы ў агоніі Ісуса ў Гэтсаманнскім Садзе.
Ва ўсіх гэтых здарэньнях Якуб- сказаў далей Папа Бэнэдыкт 16—явіцца як выбраны, але праўдападобна толькі агонія Ісуса ў Аліўным Садзе ўсьвядоміла яму, што ягонае выбраньне не мае нічога супольнага з трыумфам, але ёсьць збвязана з цярпеньнем і ўпакораньнем. Пераканаўся аб гэтым канчаткова- сказаў далей Папа- на пачатку 40-х гадоў за панаваньня Гэрада Антыпы, які ад забіцьця Якуба пачаў перасьледаваць хрысьціян.
Паводле традыцыі- сказаў на заканчэньне Сьвяцейшы Айцец- ягонае цела было перанесенае да Гішпаніі да Сант”яга дэ Компостэльля, месца найранейшых пілігрымак не толькі з Эўропы але таксама з цэлага сьвету.


На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства







All the contents on this site are copyrighted ©.