2006-06-20 14:05:57

У ААН была абмеркавана праблема мігрантаў.


На сёняшні дзень у свеце налічваецца каля 191 млн. мігрантаў. У той час як, напрыклад, у 1990 годзе іх было каля 155 млн. чалавек. Гэтыя лічбы былі прадстаўлены ў новай справаздачы ААН па праблемах развіцця і міжнароднай міграцыі, што была абнародавана ў гэтыя дні ў Нью-Йорку. Згодна падлікам супрацоўнікаў ААН, Еўропа прыймае найбольшы лік мігрантаў – 34 % ад іх агульнага ліка, у Паўночнай Амерыке знаходзяцца 23 %, а ў Азіі 28 % уцекачоў. Патокі міграцыі накіроўваюцца, перад усім, у прамыслова развітыя краіны, аднак, месцам назначэння 75 млн. чалавек ёсць краіны, якія знаходзяцца на шляху развіцця. Паміж 1990 і 2005 гадамі было здзейснена 35 праграм, якія мелі на мэце прывесці статус нелегальных мігрантаў у адпаведнасць з рознымі пастановамі дзяржаў, у якіх яны знаходзяцца. Гэтыя праграмы дазволілі легалізаваць 5,5 млн. мігрантаў.У сваім дакладзе Генеральны сакратар ААН Кофі Аннан падкрэсліў, што міжнародная міграцыя можа быць вельмі пазітыўнай для развіцця як краінаў з якіх паходзяць мігранты, так і для краінаў, куды яны жадаюць перасяліцца, але пры гэтым трэба ставіцца з вялікай павагай да праў прыбыўшых.







All the contents on this site are copyrighted ©.