2006-06-20 14:03:15

Заява кардынала Мартіно аб уцекачах і мігрантах.


Нацыянальная бяспека – недастатковая нагода для таго, каб утрымліваць уцекачоў і нелегальных мігрантаў у спецыяльных лагерах. У гэтым упэўнены каталіцкія, юдэйскія і мусульманскія духоўныя асобы, якія прынялі ўдзел у канфярэныі, што прайшла ў італьянскай сталіцы 15 чэрвеня.
Спатканне было арганізаванае езуіцкай службай да спраў уцекачоў, якая з’яўляецца членам Міжнароднай кааліцыі па праблемах утрымання ўцекачоў і вязняў сумлення. Кааліцыя, у якую ўваходзяць многія праваабаронцыя і рэлігійныя арганізацыі, вывучае палітыку ўтрымання нелегальных імігрантаў у розных краінах, аказвае ім дапамогу, а таксама выступае за больш гуманнае абыходжанне з уцекачамі.
У рымскім спатканні прыняў удзел старшыня Папскай рады “Справядлівасць і мір” кардынал Ренато Мартіно. “Iснуе рэальная бяспека таго, што ўтрыманне ўцекачоў у лагерах будзе сістыматычнай палітыкай, якой будуць карыстацца многія дзяржавы. Гэта палітыка зробіцца хутчэй правілам, чым выключэннем, і апраўдывацца яна будзе так званымі інтэрэсамі нацыянальнай бяспекі”, - зазначыў у сваёй прамове кардынал Мартіно.







All the contents on this site are copyrighted ©.