2006-06-20 14:19:22

"Уклад Расіі (ў выратаванне Еўропы) можа заключацца ў тым, каб вывесці з ценю маральную тэму". Такую думку з трывогаю аб будучыні цывілізацыі выказаў мітрапаліт Смаленскі і Калінінградскі Кірылл на прэзентацыі ў Брусэлі сваёй кнігі "Эвангелле і свабода."


Поўная назва твору, ў якім сучасны рускі філосаф і духоўны лідэр праваслаўя перасцерагае аб тым, што Еўропа не выжыве, калі не ўраўнаваджыць ідэю правоў і свабод асобы ідэяю а б этычнай адказнасці чалавека, такая: "Эвангелле і свабода. Традыцыйныя каштоўнасці ў сэкулярызаваным грамадстве. Яна выйшла на французскай мове ў выдавецтве "Сэрф".
Галава знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага патрыярхату падкрэслівае ва ўсіх сваіх выступленнях, як небяспечная сучасная тэндэнцыя заходняй культуры. "Грамадства ўвесь час падкрэслівае ідэю свабоды чалавека, гаворыць аб раскрэпашчэнні асобы, а не аб этычнай і маральнай адказнасці". Менавіта ў недахопе этычнага выхавання, значыцца, элементарнай павагі да іншых людзей і да прыроды, - Боскага стварэння - укарэньваюцца шматлікія праблемы сучаснасці. У іх ліку - нецярпімасць да інакшае думкі, ксенафобія, нянавісць па расаваму ці рэлігійнаму прызнаку, несумленнасць і г.д. У разбурэнні этычных асноваў любога грамадства, калі-небудзь існаваўшага ў чалавечым асяроддзі, у разбурэнні ў Еўропе традыцыйнай сістэмы каштоўнасцей, што прывялі да росквіту еўрапейскай цывілізацыі, хаваецца вялікая небяспека. На прэзентацыі мітрапаліт Кірыл падкрэсліў, што ўсе сусветныя рэлігіі маюць адзіную этычную базу. Дык яна й можа служыць асновай для міжрэлігійнага дыялогу. "Калі РПЦ настойвае на сувязі свабоды з маральнай адказнасцю, яна паўтарае тое, што добра ўгрунтаванае ў заходняй філасофіі, але зараз захінаецца ценем. І роля Расіі - разагнаць цень.
У новым сборніку - артыкулы, прапаведванні і выступленні мітрапаліта. Яны ёсць даследваннем такіх грунтоўных праблем сучаснага грамадства, як правы чалавека, міжкультурны і міжканфесійны дыялог, узаемаадносіны навукі і рэлігіі, месца праваслаўя ў сучаснае Еўропе. Падрабязна разглядаецца важнасць адукацыі і выхавання, роля маральных установак ў сістэме адукацыі ад маладзейшых гадоў жыцця чалавека.







All the contents on this site are copyrighted ©.