2006-06-19 13:15:17

"Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 18 чэрвеня


А паўдні ў нядзелю 18-га чэрвеня Папа Бэнэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі на багародзічнай малітве “Анёл Гасподні”. У сваёй прамове, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, Сьвяцейшы Айцец прыпомніў, што “Эўхарыстыя зьяўляецца скарбам Касьцёла, каштоўнаю спадчынаю пакіненаю Хрыстом. Дзеля гэтага Касьцёл сьцеражэ яе з найбольшаю турботаю, штодзённа служыць Сьвятыя Імшы, абажае ў сьвятынях і капліцах, разносіць хворым і паміраючым. У Італіі і ў многіх іншых краінах сьвету ў нядзелю 18-га чэрвеня ўшаноўвалася ўрачыстасьць Божага Цела,
RealAudioMP3
Гэты скарб, прызначаны для ахрышчаных, не абмяжоўвае свайго абьёму ўзьдзейнічаньня на Касьцёл. Эўхарыстыя гэта Ісус Хрыстос, які даецца “за жыцьця сьвету”. У кожным часе і ў кожным месцы Ён хоча сустрэць чалавека і несьці яму жыцьцё Бога- сказаў Папа. Зьвярнуў таксама ўвагу на касмічны памер Эўхарыстыі: перамена хлеба і віна ў Цела і Кроў Хрыста ёсьць пачаткам абагатварэньня самога стварэньня. Дзеля гэтага- сказаў далей Бэнэдыкт 16—з урачыстасьцю Божага Цела спалучаецца характэрная традыцыя нясеньня Найсьвятога Сакраманту ў працэсыі- жэст багаты ў значэньні. Нясучы Эўхарыстыю па вуліцах і плошчах гарадоў, мы жадаем занурыць Хлеб, які зыйшоў з неба, ў штодзённасьць нашага жыцьця, хочам каб Ісус хадзіў там дзе мы ходзім, каб жыў там дзе мы жывём. Наш сьвет і нашае існаваньне павінны стацца ягонаю сьвятыняю- паясьніў Сьвяцейшы Айцец.
Вітаючы пілігрымаў, сабраных на Плошчы Сьвятога Пятра, Папа спаслаўся да Міжнароднага Дня Уцекача, які прыпадае 20-га чэрвеня. Прыпомніў аб цяжкай долі людзей, якіх прымушана пакінуць свае краіны. Запэўніў іх аб сваёй малітоўнай памяці ды аб турбоце, якою акружае ўцекачоў Апостальская Сталіца. Зрабіў заклік да зьбераганьня іхніх правоў і заахвоціў царкоўныя супольнасьці да дапамогі ўцекачам.








All the contents on this site are copyrighted ©.