2006-06-17 10:49:56

З аклік да багатых краін выратоўваць Афрыку - такі змест артыкулу газеты "OSSERVATORE ROMANO (Рымскі аглядальнік)", прысвечаны Чорнаму кантыненту.


Артыкул у Ватыканскім афіцыйным органе прыцягвае ўвагу да нядаўняй справаздачы брытанскай арганізацыі - члена міжнароднага альянса ''Выратуйце дзяцей''.Па ёй відаць, што чвэрць мільёна дзяцей можна выратаваць ад смерці, што наступіла ў выніку страўнікавых ці інфекцыйных хвароб, якія лёгка вылечваюцца сучаснымі медыкаментамі. Але дзеткі паміроюць толькі таму, што іхныя сем'і не ў стане купіць лекі ці дазволіць сабе візіт лекара. Не трэба на гэта шмат сродкаў. Дастаткова дапамагаць стварыць сістэмы аховы здароўя і знізіць кошт прэпаратаў, каб зрабіць найбольш агульныя даступнымі па цане афрыканскім грамадзянам. Гэты чарговы артыкул, азагалоўлены ''Афрыка: ганьба галечы", звернуты да сумлення заходніх грамадзян, гэта - крык аб дапамозе.







All the contents on this site are copyrighted ©.