"Тут не прымаюць дзяцей на працу" - на думку многіх у Індыі неабходна забавязаць усталёўваць
такія вывескі на магазінах, складах, гасцініцах, рамонтных майстэрнях. Сёння ў краіне
ёсць афіцыйна ўлічаных 100 тысяч малалетніх працаўнікоў. Супраць гэтае з'явы моцна
выступаюць каталіцкія біскупы Індыі.
Прычым, дзіцячая праца выкарыстоўваецца ў небяспечных і экалагічна непрыстасаваных
памешканнях, спалучаная з затрыманнем фізічнага і псіхічнага развіцця асобы, можа
прыводзиць да цяжкіх вострых і хранічных хваробаў. Каталіцкая Царква Індыі распрацавала
пакет прапановаў па выкараненню гэтага з'явішча. Гэта эканамічныя і сацыяльныя праекты,
якія , аднак, патрабуюць пераадолення раўнадушша да гэтага пытання як з боку ўладаў,
так і з боку грамадства. Вікарны біскуп Дэлі, кіраўнік Камісіі па працы Індыйскай
біскупскай канферэнцыі Джошуа Мар Ігнацій заклікае ў сваім звароце да ўсіх катэгорый
насельніцтва: "Абудзіцеся! Паўстаньце сцяной супраць выкарыстання дзяцячай працы!"
Урад забавязаны аказваць дапамогу сем'ям з дзецьмі для забеспячэння навучання дзяцей
у школе. Не толькі беднасць штурхае прыватнікаў скарыстоўваць дзіцячыя рукі, але,
й перш за ўсё, сквапнасць, якая не абмежаваная заканадаўствам краіны.