Заява кіраўніка прэсавай службы Ватыкану з нагоды будучага візіту Папы ў Гішпанію.
Кіраўнік прэсавай службы Апостальскай сталіцы, спадар Хоакін Наварро-Вальс паведаміў,
што Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° выказвае надзею на аднаўленне сутнасці сямьі пад
час свайго візыта ў Валенсію, дзе пройдзе Сусветнае спатканне семьяў. Галава прэсавай
службы Ватыкану ўпэўнены, што спатканне пройдзе ў атмасферы шчырага дыялога і зробіцца
асновай для далейшага абмеркавання. Ён таксама выказаў свой пункт гледжання пад
час цэрымоніі прысуджэння яму ганаровай доктарскай ступені ў каталіцкім універсітэте
ў Мурсіі (Гішпанія). Па словах спадара Наварро-Вальса, Свяцейшы Айцец вельмі чакае
гэтага падарожжа, пад час якога ён таксама спаткаецца з каралём і каралевай Гішпаніі.