2006-06-16 10:20:45

16 чэрвеня адзначаецца Агульнаафрыканскі дзень дзіцяці.


Напярэдадні Міжнароднага дня афрыканскага дзіцяці, які адзначаецца 16 чэрвеня, Агульнаафрыканская рада Цэркваў арганізавала адпаведнае спатканне, прысвячанае абароне праў непаўналетніх.
Дзень афрыканскага дзіцяці адзначаецца штогод у памяць аб 700 дзецях, забітых пад час панавання рэжыма апартэіда ў чэрвені 1976 года ў Соўэто (Паўднёвая Афрыка), калі яны ўдзельнічалі ў маніфестаціі за сваё права на адукацыю.
Выступаючы перад удзельнікамі спаткання, якое прайшло ў Найробі 12 червеня, Генеральны сакратар Агульнаафрыканскай рады Цэркваў, біскуп Гамільтон Дандала зазначыў:”Мы добра прапаведуем на тэму “Абарона праў дзіцяці”, аднак нічога не робім. Дык давайце ж бросім сабе выклік. Нам трэба меньш прапаведваць сёння, але больш рабіць у тым, што тычыцца праграмаў, якія могуць дапамагчы многім афрыканскім дзецям, якія маюць патрэбу ў ежы, прытулку, адукацыі і леках”.







All the contents on this site are copyrighted ©.