2006-06-15 13:54:10

КАТАЛІЦКІ МІСІЯНАР У КІТАІ КАНЦА 16 СТАГОДДЗЯ МАТЭО РІЧЧІ УВЕКАВЕЧАНЫ Ў НАЗВЕ ПЛОШЧЫ ГОРАДА НАНЬЧАНЬ.



Улады горада. правінцыі і краіны прызналі адукацыйна-мірную ролю айца Матэў - езуіта, ураджэнца Італіі. У 80 гады 16 веку ён жыў у Індыі, а ў 90 -я -жыў у Кітаі. Місіянар навярнуў тады не шмат людзей на каталіцтва, але дабіўся вялікай павагі да хрысціянскае веры з боку навукоўцаў і арыстакратаў. Праз айца Річчі кітайцы ўпершыню пазнаёміліся з заходняй картаграфіяй, матэматыкай і астраноміяй. Многія еўрапейскія навуковыя трактаты былы перакладзены з дапамогай гэтага высокаадукаванага езуіта на кітайскую мову.
У сталіцы кітайскай правінцыі Цзянсі айцец Матэо пражыў ад 1595 па 1597 год.У гэты час горад Наньчань быў галоўным культурным цэнтрам Кітаю. Адсюль італьянскі святар-езуіт быў пакліканы ў Пекін на пасаду прыдворнага астранома і матэматыка імператара вялікай азіяцкай краіны. Менавіта гэты рэлігійны навуковец склаў першы кітайскі Атлас свету. Яму належацца кітайскія версіі назваў гарадоў і мясцовасцей Еўропы. Менавіта ён даў імя Канфуцый - на еўрапейскі манер - вялікаму кітайскаму мудрацу.
Цяпер на вялікай плошчы, што атрымае імя айца Матэо Річчі ўзводзіцца ягоная трохметровая статуя, а адкрыццё прызначанае на верасень, сёлета.







All the contents on this site are copyrighted ©.