Плошча перад Notre Dame de Paris - славутым саборам Парыскай Багамаці атрымала імя
Папы Яна Паўла 2. Пакуль на паперы - муніцыпалітэт Парыжа прыняў такое нечаканае рашэнне.
Ажыццёвіцца яно праз некаторы час.
Але значна раней, чым прынята. Усталяваны ў Францыі тэрмін - мінімум пяць год пасля
смерці дзеяча, калі ягонае імя для ўвекавечання можа быць прысвоена вуліцы ці іншаму
геаграфічнаму суб'екту. Сабаровая плошча Notre Dame de Pari, прычыім, асаблівы
суб'ект - менавіта яна ёсць цэнтрам і нулявым кілометрам Парыжа; ад сабора, што пачалі
будаваць у 1163 годзе,пачынаюць адлічвацца ўсе адлегласці. Дэпутаты вырашылі, аднак,
ўжо сёлета даць імя памёрлага ў красавіку 2005 года Папы Рымскага знакамітай на ўвесь
свет плошчы. Гэта - знак вялікай павагі і падзякі за тое, што здолеў зрабіць Ян Павел
2 для народа Францыі і Еўропы, для ўсяго чалавецтва ў здабыцці духоўнае свабоды і
ідэалаў, якія падзяляе не толькі каталіцкая частка насельніцтва, але і самая Французская
Рэспубліка. Свабода, Роўнасць, Братэрства - яе ідэалы, якія укарэньваюцца ў хрысціянстве.