2006-06-14 15:51:36

Агульная аўдыенцыя Папы ў сераду 14 чэрвеня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло шмат вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. Была гэта ўжо 23 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
Сёньня Сьвяцейшы Айцецаў працягваў свой цыкл пра Апосталаў Хрыста.
Менавіта гаварыў аб Апостале Андрэю брату Пятра-
RealAudioMP3
Сьвяты Апостал Андрэй быў родным братам Апостала Пятра. Як чытаем у Эвангэльлі быў рыбаком, вучням Яна Хрысьціцеля.
Ісус паклікаў яго як першага- сказаў далей Папа Бэнэдыкт 16—каб пайшоў за Ім. Дзеля гэтага візантыйская Літургія надала яму званьне “протоклікос”, гэта значыць першапакліканы.
Пасьля пакліканьня Андрэй і другі вучань жылі разам з Ісусам. Супольнае перажываньне штодзённасьці мусіла мець асаблівы уплыў на духоўную фармацыю Апостала- сказаў далей Сьвяцейшы Айцец. Ён таксама даў сьведчаньне перад Пятром і прывёў яго да Ісуса.
Імя Андрэй не ёсьць гэбрэйскім іменем але грэцкім. Магчыма дзеля гэтага Андрэй ўзьняў апостальскую місію асабліва ў грэцкім сьвеце- зноў сказаў Бэнэдыкт 16. Найстарэйшая традыцыя Касьцёла прызнае яго за Апостала Грэкаў. Зьяўляецца патронам Канстантынопальскага Патрыярхату. У 1964-м годзе- сказаў на заканчэньне сваей катахэзы Сьвяцейшы Айцнец- Папа Павал 6 перадаў яго мошчы Праваслаўнаму мітрапаліту Патросу ў Грэцыі, дзе паводле традыцыі Андрэй памёр на крыжы.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.