2006-06-13 14:17:08

Пасмяротна выйшла ў свет кніга нашага калегі з італьянскай праграмы "Хрысціянскія гарызонты " радыё Ватыкана Джанні Джорджані пра Папу Яна Паўла 2-га.


Прадставіў твор кардынал Роберто Туччі, равеснік аўтара,які добра ведае і ўсё, што сталася зместам новае кнігі. Бо апавядае яна пра апостальскія візіты нядаўна паснулага ў Богу папы. Называецца "Папа Карал Вайтыла на шляхах свету". Суправаджалі на іх польскага кіраўніка сусветнае Царквы яны абодва . Кніга расказвае пра 36 з 240-ка вандровак, што нават ставілі пад пагрозу жыццё Яна Паўла 2ю Аўтар, напрыклад, апісвае сваё папярэджанне аб рызыцы ў адзін з гарачых пунктаў планеты, на што папа Ян павел адказаў: "Нунцыі, місіянары, біскупы - рызыкуюць. папа таксама возьме на сябе рызыку." Знутры расказана пра драматычныя старонкі папярэдняга пантыфікату, такі эпізод, напрыклад, як маніфестацыя супраць папы ў Манагуа пры адведванні Нікарагуа, ці аб сутыкненні з італьянскай мафіяй правінцыі Агрыджэнта.
Як адзначылі ўдзельнікі прэзентацыі, у тым ліку і наступнік аўтара,цяпершні галоўны рэдактар праграмы "Хрысціянскія гарызонты", малады свецкі журналіст Марко Кардіналі, кніга вельмі чалавечая, лёгка зразумелая, яна дазваляе пержыць разам тоё пачуццё мужнасці ў барацьбе за дабро, якое выклікаў у сэрцах людзей папа Ян Павел 2, паказвае эвангельскія шляхі, якія ён адкрываў для сучаснікаў. каб яны па ім крочылію







All the contents on this site are copyrighted ©.