Заява монс. Брунаро аб хрысціянскім сэнсе турызма.
Этычныя стандарты індустрыі турызма павінны бараніць правы самых слабых і галечных.
Такую заяву зрабіў прадстаўнік Апостальскай сталіцы монсіньор Францішак Бругнаро выступаючы
на канфярэнцыі Сусветнай арганізацыі турызма, якая прайшла ў Францыі. Спатканне было
прысвячана менавіта этычнаму боку турызма. Ватыканскі дастойнік падкрэсліў, што
турызм “павінен гарантаваць захаванне праў самых слабых: жанчын, дзяцей, людзей сталага
ўзросту, мігрантаў і бедных”, а таксама тых, хто можа быць экспуатаваны ў выніку безкантрольнага
развіцця турызма. Па словах монсіньора Бругнаро, супрацоўнікі гэтай галіны бізнеса
павінны прызнаваць неабходнасць абароны чалавечай годнасці і захавання культурных
вартасцяў народаў. У той жа час ён папрасіў надаваць асаблівую ўвагу пілігрымам,
якія адрозніваюцца ад звычайных турыстаў.