Малітва "Анёл Гасподні" з Папам у нядзелю 11 чэрвеня
А паўдні, ў нядзелю 11-га чэрвеня, Папа Бэгэдыкт 16 сустрэўся з вернікамі,
якія прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра, якія прыйшлі адгаварыць паўднёвую Багародзічную
малітву “Анёл Гасподні”. У сваёй прамове, перад адгаварэньнем гэтае малітвы Сьвяцейшы
Айцец гаварыў аб таямніцы Трохадзіннага Бога, таму што Каталіцкі Касьцёл ушаноўваў
у нядзелю 11-га чэрвеня Ствята Найсьвятой Тройцы. Веруючым людзям
увесь сусьвет гаворыць аб Адзіным Богу ў Сьвятой Тройцы. Усё тое, што існуе,( пачаўшы
ад міжзорнай прасторы а канчаючы на найменшых мікраэлемэнтах) спасылаецца на Бога,
які пазнаецца ў разнароднасьці элемэнтаў як вялікая сімфонія- сказаў Папа. Усе стварэньні
ўпарадкаваныя паводле дынамічнай гармоніі, якую ў аналагічны спосаб мы можам назваць
любоў”ю. Але толькі ў свабоднай і разумнай чалавечай асобе гэты дынамізм стаецца
духоўным- працягваў Бэнэдыкт 16—стаецца адказнаю любоў”ю, як адказ дадзены Богу і
бліжняму цераз шчыры дар з самога сябе. У такой любові чалавек адшукоўвае праўду
пра сябе і сваё шчасьце. З разнародных аналогій Таямніцы Бога ў Найсьвятой Тройцы
Папа спаслаўся да аналогіі сям”і. Яна паклікана, каб быць супольнасьцю любові і жыцьця.
Менавіта ў сям”і разнароднасьць павінна перамяняцца ў “вобраз супольнасьці”. Вітаючы
пілігрымаў, якія сабраліся на Плошчы Сьвятога Пятра, Папа запрасіў іх ды жыхароў Рыму
на ўрачыстасці Божага Цела. 15-га чэрвеня Папа Бэнэдыкт 16 адслужыць Сьвятую Імшу
перад Базылікаю Сьвятога Яна на Латэране а гадзіне 19 паводле рымскага часу ды пасьля
яе павядзе эўхарыстычную працэсыю вуліцамі гораду да Базылікі Маці Божай Большай (
Санта Марыя Маджоррэ).