2006-06-12 14:14:31

Ватыканская газэта пра Польшчу


Паводле „L’Osservatore Romano”, Польшча мае рашучае значэньне для Каталіцкага касьцёла ў Эўропе й на сьвеце.



У ацэнцы ватыканскага выданьня, якое яшчэ раз вяртаецца да паломніцтва папы рымскага Бэнэдыкта XVI у Польшчу, візыт папы рымскага ня быў выключна актам пашаны ў дачыненьні да Яна Паўла II.



Камэнтатар газэты гісторык Андрэа Рыкардзі заўважае, што Апостальская сталіца заўсёды ўважліва сачыла за тым, што адбывалася ў Польшчы. У ягонай ацэнцы, Бэнэдыкт XVI наведаў Польшчу ня толькі таму, каб ушанаваць памяць свайго выдатнага папярэдніка, але таксама, каб узмоцніць будучыню касьцёла ў Польшчы.










All the contents on this site are copyrighted ©.