Iнтерв'ю з Андрэа Ріккардзі пасля спаткання з Папам.
Як мы ўжо паведамлялі, у мінулую суботу прайшло малітоўнае чуванне царкоўных суполак
і рухаў на плошчы св.Пятра ў Ватыкане, пасля якога Свяцейшы Айцец звярнуўся да сабраных
з казаннем. Уласнымі ўражаннімі ад гэтага казання з намі падзяліўся Андрэа Ріккардзі,
заснавальнік суполкі св.Эўгідыя: “Мы адчулі вялікую надзею. Мір не пакінуты на волю
выпадка. У Хрыстусе Пан блізка, пру пасрэдніцтве Свайго Духа ён поўніць сэрцы любоўю”.
Гэта асабліва важна зразумець і паведаміць іншым у нашы часы, поўныя нянавісці, войнаў
і несправядлівасці. Што ж тычыцца закліка Бенедыкта XVI° да супрацоўніцтва ўсіх новых
грамадаў і рухаў з царкоўнай ерархіяй, то Андрэа Ріккардзі патлумачыў гэта наступным
чынам: “Мы павінны пераадоліць монопалістычны менталітэт “, нібыта размова ідзе аб
двух розных баках – рухах і ерархіі -, якім трэба прысці да згоды.