2006-06-10 11:29:14

Каштоўнасці і векавыя традыцыі хрысціянства з'яўляюцца агульнымі для ўсяго Еўрапейскага кантынента.


Прычым, шмат розніцаў існуе ў нацыянальных ужытках розных народаў.Аднак менавіта на хрысціянстве базуецца паразуменне і агульныя культурныя пласты розных нацый, што насяляюць Стары кантынент. ''Стварэнне адзінай Еўропы павінна пачынацца ад каштоўнасцей рэлігіі і духоўнасці"- сцвердзіў у сувязі з прэзентацыяй новай кнігі аб лёсах Еўропы арцыбіскуп Мадрыда Антоніо Марія Руоко. Выданне разглядае навейшы перыяд - пасля заканчэння ''халоднай'' вайны. "Рэлігія ёсць найвялікшым ўз'ядноўваючым фактарам у Еўропе, і Каталіцкая Царква ёсць унікальны ўз'ядноўваючы інстытут Еўрасаюзу"- сцвярджае гішпанскі кардынал. Як ілюстрацыю, ён прыводзіць вялікае пабольшанне рэлігійнага турызму, які стаецца фактам жыцця не толькі веруючых, але й усіх еўрапейцаў. Кардынал Антоніо Руоко лічыць, што ўзбагачэнне ўсіх еўрапейцаў залежыць ад магчыма большага ўзрастання ў еўрапейскай культуры ажыццяўлення хрысціянскіх прынцыпаў дабразычлівага адзінства і салідарнасці.







All the contents on this site are copyrighted ©.