2006-06-10 11:26:43

Жыццё, працяг роду чалавечага, яго ахова - у цэнтры ўвагі Царквы.Як гэта было заўсёды. Але ніколі дагэтуль інстытут сям'і - адзіна магчымы здаровы ачаг для стаўлення чалавечае асобы - не быў падзьвергнуты такім нападам, як сёння.


Пра гэта з трывогай заяўляе новы дакумант "Сям'я і дзетанараджэнне", прадстаўлены Папскай радай па справах сям'і. Займае новы дакумант 60 старонак і прыклікае ўвагу ўсіх людзей добрай волі да сучаснай сітуацыі ў свеце. Як указваецца тут, у некаторых выпадках
нават закон цяпер прыклікаецца на службу падобных нападак. Ён цяпер дае магчымасць легалізаваць " формы саюзаў",якія разбураюць шлюб і сям'ю. Здараецца, што грамадская маральнасць выгортваецца для пошуку апраўдання для біямедыцынскіх практыкаванняў, калі сужонскія адносіны разглядаюць цялеснае уз'яднанне асобна ад працягу роду, а палавыя адносіны асобна ад любові. З радыкальных плыняў узнікаюць новыя мадэлі так званай сям'і. Тэхнічныя і навуковыя маніпуляцыі прыводзяць да канцэпцыі "чалавека, створанага чалавекам", а гэта можа прывесці толькі да самаразбурэння, бо парушае сувязь чалавека з Богам.
У сувязі з выйсцем дакуманту ў СМІ па свеце з'яўляюцца шматлікія каментарыі. Старшыня папскай рады па справах сям'і кардынал Лопес Трухільё даў інтэрв'ю некалькім органам друку, Радыё і тэлебачанню.Ён, у прыватнасці, адзначвае, што месцам дзетанараджэння для шчасця і цэласнасці асобы з'яўляецца сям'я.Значыць, працяг роду не зводзіцца толькі да зачацця. а ўключае ў сябе пародзіны, выхаванне, чалавечае і хрысціянскае стаўленне асобы. Новы дакумант мае абудзіць сужонцаў не баяцца жыцця і поўнасцю давярацца Богу наканавання, Богу-Любові, Богу, Які пастаянна ўзбагачвае сямейны ачаг жыццём.







All the contents on this site are copyrighted ©.