Выбуховае падвышэнне колькасці разводаў у Заходняе Еўропе спецыялісты тлумачаць сэкулярызацыяй
грамадства.
Імклівае спрошчанне адносінаў да святасці шлюбу назіраецца і ў традыцыйна каталицких
краінах, дзе колькасць разводаў раней была адносна невялікай:у Італіі, Гішпаніі і
Партугаліі. Удвая і больш распадаў сям'і адзначваецца ў Італіі і Гішпаніі, а ў Партугаліі
ажно на 90 працэнтаў. Міжнародны інстытут сямейнай палітыкі з рэзідэнцыяй у Мадрыдзе
сцвярджае,што уплывае на гэта перш за ўсё зменьшанне рэлігійных практык, бо колькасць
людзей, якія называюць сябе хрысціянамі, не так ужо й зменьшылася, - іх застаецца
каля 90 працэнтаў насельніцтва, аднак пастаянна выконваючых усе царкоўныя абавязкі
людзей можна абазначыць трэццю жыхарства краін Захаду. Натуральна, на падвышэнне
разводаў паўплывала і перамена стылю жыцця сем'яў, самастойнасці жанчын. Па словах
удзельніцы даследвання - супрацоўніцы Інстытута сацыяльнай палітыкі Італіі Разэлы
Паломба, зараз жанчыны меньш эканамічна залежаць ад мужа і патрабуюць больш псіхалагічнага
і інтэлектуальнага камфорту ад адносінаў у шлюбе. Многія жанчыны ставяць кар'еру вышэй
за сямейны ачаг і ахвяруюцца працы, тым больш што ў заходнім грамадстве гэта значна
больш прэстыжна для жанчыны, чымсці шлюб. Інакш кажучы, заходнія жанчыны імкнуцца
да ідэальных адносінаў у шлюбе, а калі гэта немагчыма - аддаюць перавагу кар'еры ці
іншым формам арганізацыі свайго жыцця. Гэта ж адлюстроўвае і значнае падвышэнне ўзросту
уступлення ў шлюб ды распаўсюджанне па-зашлюбных ,партнёрскіх адносінаў між прадстаўнікамі
рознага полу. Часта гэта прыводзіць, як паказвае даследванне, да нервовых і псіхічных
захворванняў, няплоднасці.