2006-06-08 11:13:57

Каталіцкі святар Патрык Дэбуа узнагароджаны за дзейнасць у галіне абароны правоў чалавека.


Французскі аддзел арганізацыі “Бней брыт” прысудзіў сваю штогадовую прэмію ў абарону правоў чалавека каталіцкаму святару Патрыку Дэбуа.
Некалькі гадоў таму а.Дэбуа вырашыў знайсці нацыстскі канцэтрацыйны лагер у раёне Равы Рускай на Заходняй Украіне, у якім пад час Другой сусветнай вайны знаходзіўся ягоны дзед. Гаворачы з відавочнікамі тых падзей, а.Патрык здоліў знайсці месцы масавых пахаванняў гебрэяў, якія былі растраляныя нацыстамі і іх украінскімі супрацоўнікамі.
За апошнія два гады а. Дебуа знайшоў каля 400 месцаў масавых пахаванняў, у адным з якіх знаходзіцца каля 97000 цел.
На цэрымоніі ўзнагароджання а.Патрыку была ўручана срэбраная мінора.







All the contents on this site are copyrighted ©.