2006-06-07 13:25:59

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 7 чэрвеня


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. У Рыме толька-што закончыліся сьвяткаваньні з нагоды Пяцідзесятніцы, але многа паломнікаў з розных таварыстваў і рухаў Каталіцкае Царквы асталося ў Рыме, дык зноў прыйшлі на Плошчу Сьвятога Пятра. А да таго сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А была гэта ўжо 22 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
Сёньня Сьвяцейшы Айцец сказаў, між іншым,
RealAudioMP3
У часе сваей публічнай дзейнасьці Хрыстос Госпад шмат разоў сярод Вучняў вылучаў асобу Пятра, як першага сярод Апосталаў. Затрымліваецца ў яго доме, прамаўляе з яго лодкі, забірае яго на гару Табор і яму першаму абмывае ногі ў часе Апошняе Вячэры, даручае асаблівыя заданьні.
Таксама Сьвяты Пятро- сказаў далей Папа Бэнэдыкт 16—сьвядомы сваей ролі і дзеля гэтага ў імені ўсіх Апосталаў скажа: “Госпадзе да каго ж нам ісьці? Ты маеш словы Жыцьця Вечнага. Іншы раз зноў скажа: “Ты Мэсыя, Сын Бога Жывога.
Асаблівае месца Пятра ў Царкве- зноў сказаў Сьвяцейшы Айцец- Хрыстос Госпад акрэсьліў у словах: “Ты Пятро, значыць скала і на гэтай скале Я збудую Царкву маю і брамы пякельныя не перамогуць яе і табе дам ключы Божага Валадарства. Што-колечы зьвяжаш на зямлі будзе зьвязана на Небе, а што развяжаш будзе разьвязана на Небе.
У гэтых словах Пятро атрымаў ад Хрыста ўладу Ключоў, што абазначае асаблівую ўладу кіраваньня ва ўсёй Царкве. Гэтая юрыдычная ўлада ды прымат Пятра- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа Бэнэдыкт 16—будзе Хрыстом яшчэ раз пацьверджана пасьля Яго ўвасркасеньня. Становяць яны канстытуцыйны элемэнт герархічнае структуры Царквы.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.