У базіліцы Святога Пятра ў канун свята Тройцы і Пяцідзясятніцы былі ўведзены ў сан
біскупаў Рымскае Царквы два расійскія каталіцкія святары: айцец Мікалай і айцец
Атаназіўс з Кангрэгацыі рэгулярных канонікаў Святога Крыжа. Святую Імшу адслужыў
дзяржсакратар Ватыкану кардынал Анжэла Содано .
2-е чытанне з Бібліі было вымаўлена на рускай мове.(Гучыць чытанне) На алтары
над магілаю Святога апостала Пятра побач кардынала Літургію саслужылі Апостальскі
нунцы ў Расіі монсіньёр Антоніо Меніні, Апостальскі нунцы ў Казахстане монс Язэп
Веселоўскі, біскуп Прэабражэнскай дыяцэзіі Навасібірска Язэп Верт, монс. Тамаш
Пекта з Астаны ,монсіньёр Ян Павел Ленга з Караганды, шматлікія святары - усяго 120,
у ліку якіх і брат новага біскупа Мікалая - айцец Отто Месмер, кіраўнік Расійскага
рэгіёну айцоў-езуітаў з улікам краінаў Сярэдняй Азіі тэрыторыі былога Савецкага Саюзу.
Прысутнічалі ўматлікія вернікі з Расіі, Беларуі і Украіны, родныя і блізкія новахіратанісаных
біскупаў. Дзяржсакратар Ватыкану кардынал Анжэло Содано на знак павагі звярнуўся
да іх на рускай мове. (Г.С) У сане біскупаў монс. Атаназіўс Шнэйдэр сказаў
слова падзякі па-італьянску, а монс. Мікалай Месмер - па-руску.(Гучанне). Яшчэ
на гэтым тыдні дэлегацыі вернікаў, што прыбылі на гэтую падзею. з далучанымі да іх
пілігрымамі будуць маліцца на святых месцах Рыму і Італіі.