2006-06-05 13:09:02

Чарговыя старонкі з кампендіума сацыяльнай навукі Царквы.


г) Грамадства, што існуе ў справядлівасці і любові.
81 Аб’ект на які накарівана сацыяльная навука, па сутнасці, той самы, што і нагода да яго існавання: чалавек, закліканы да збаўлення і ў гэтай якасці даручаны Езусам клопату Царквы, якая адказная за яго. З дапамогай сваёй сацыяльнай навукі Царква клапоціцца аб жыцці людзей у грамадстве, разумеючы, што ад якасці сацыяльнага жыцця, значыць ад адносінаў справядлівасці і любові, з якіх яна створана, залежаць рашучым чынам бяспека і развіццё асобаў – а дзеля гэтых мэтаў і ствараецца ўсялякая грамада. Бо ў грамадстве маюць найважнейшую ролю годнасць і права чалавека і мір у адносінах паміж асобамі і паміж суполкамі асобаў. Гэта даброты, да якіх сацыяльная грамада павінна імкнуцца і якія яна павінна гарантаваць.
У гэтай перспектыве сацыяльная навука выконвае задачу абвяшчэння, а таксама выкрывання.
Перад усім Царква абвяшчае тое, што ёй належыць: “глабальнае бачанне чалавека і чалавецтва”, як на тэарытычным, так і на практычным узроўнях. Бо сацыяльная навука прапануе не толькі сэнсы, вартасці і крытэрыі меркавання, але і паходзячыя ад яе нормы і ўказанні да дзеяння. Распаўсюджваючы гэту навуку, Царква мае намер не структураваць ці арганізоўваць грамадства, але ўплываць на сумленне чалавека, накіроўваць і фармаваць яго.
Акрамя таго, сацыяльная навука выконвае задачу выкрывання граха несправядлівасці і гвалту, які розным чынам існуе ў грамадстве і ў ім уцелаўляецца. Падобнае выкрыванне робіцца судом і абаронай для непрызнаных і парушаных праў, асабліва праў бедных, маленькіх і слабых людзей, і ўзмацняецца па меры таго, як несправядлівасць і гвалт распаўсюджваюцца, падпарадкоўваючы сабе цэлыя катэгорыі людзей і вялікія рэгіёны свету, і нараджаюць сацыяльныя пытанні, значыць злоўжыванні і парушэнні раўнавагі, якія руйнуюць грамадства. Iстотная частка сацыяльнай навукі прысвячана вялікім сацыяльным пытанням, на якія Царква прапануе адказ: сацыяльную справядлівасць.
82 Мэты, якія ставіць перад сабой сацыяльная навука, належаць рэлігійнаму і маральнаму парадку. Рэлігійнаму – таму што эвангелізацыйная і збаўчая місыя Царквы ахоплівае чалавека “ва ўсёй праўдзе аб яго існаванні, а яго асабістым, а таксама і аб яго грамадскім і сацыяльным існаванні”. Маральным – таму, што Царква імкнецца да “агульнага гуманізму”, значыць да “вызвалення ад усяго таго, што прыгнятае чалавека”, і да “развіцця ўсяго чалавека і ўсіх людзей”. Сацыяльная навука ўказвае шляхі да грамадства, прыміранага і гарманізаванага ў справядлівасці і любові, якое ў гісторыі будзе папярэджваць і быць вобразам “новага неба і новай зямлі, на якіх жыве праўда” (2 Пётр 3, 13).
д) Пасланне сынам і дачкам Царквы і чалавецтву
83 Першы адрасат сацыяльнай навукі – царкоўная грамада з усімі яе чальцамі, бо кожны мае сацыяльную адказнасць. Сацыяльная навука заклікае да сумлення чалавека, каб ён прызнаваў і выконваў уласны доўг справядлівасці і любові ў грамадскім жыцці. Гэта навука – святло маральнай праўды, якая абуджае адэкватныя адказы, у залежнасці ад паклікання і служэння кожнага хрысцьяніна. З улікам таго, што сацыяльная навука натхняе да эвангелізацыі, значыць да навучання, катэхізацыі і фармацыі, яна накіраваная да кожнага хрысцьяніна, у адпаведнасці з яго кампетэнтнасцю, дарамі, абавязкамі і місыяй аб’яўлення.
Акрамя таго, сацыяльная навука заклікае да адказнасці, што тычыцца пабудовы, арганізацыі і функцыянавання грамадства: гутарка ідзе аб палітычных, эканамічных, адміністратыўных, значыць маючых секулярную натуру абавязках, якія належаць усім цывільным асобам, а не святарам і законнікам. Гэта адказнасць ускладзена на цывільных людзей асаблівым чынам, праз секулярны стан як іх жыццёвага статуса і секулярнай натуры іх паклікання. Выконваючы адпаведныя абавязкі, цывільныя людзі ажыццяўляюць сацыяльную навуку і ажыццяўляюць адначасова секулярнае жыццё Царквы.84 Акрамя таго, што сацыяльная навука, у першую чаргу і асаблівым чынам, накіравана да сыноў і дачок Царквы, яна мае і універсальнае гучанне. Святло Эвангелля, накіраванае сацыяльнай навукай на грамадства, прасвятляе ўсіх людзей; сумленне і розум кожнага здольныя ўспрыняць чалавечую глыбіню сэнсаў і вартасцяў, выказаных гэтай навукай, і імпульс гуманнасці і гуманізацыі, якім заражаны нормы паводзінаў, у гэтай навуцы прапанаваныя. Такім чынам, да ўсіх людзей накіравана сацыяльная навука Царквы – у імя чалавека, яго адзінай і унікальнай годнасці, дзеля таго каб бараніць чалавека і заахвочваць яго развіцццё ў грамадстве, а таксама ў імя адзінага Бога, Які ёсць Творцай чалавека і канчатковай мэтай. Сацыяльная навука адкрытым чынам звернута да ўсіх людзей добрай волі. I сапраўды, да яе прыслухоўваюцца прадстаўнікі іншых Цэркваў і Царкоўных грамадаў, прыхільнікі іншых рэлігійных традыцый і людзі, якія не належаць да ніякіх рэлігійных групаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.