2006-06-05 13:05:32

У Маскве прайшоў біблійна-экклезіалагічны сімпозіум.


Біблійна-экклезіалагічным сымпозіумам, які прайшоў 20-21 траўня ў маскоўскай катэдры Беззаганага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, адзначылі католікі 15 гадавіну аднаўлення структур Каталіцкай Царквы ў Расеі. 13 красавіка 1991 года Папа Ян Павел II падпісаў буллы аб стварэнніАпостальскіх адміністратур для католікаў лацінскага рыту Еўрапейскай і Азіятскай частак Расеі з цэнтрамі ў Маскве і Навасібірску. 11 лютага 2002 года існуючыя на той момант чатэры Апостальскія адміністратуры былі ператвораны ў дыяцэзіі.
На сімпозіуме выступіў галава каталіцкай мітраполіі ў Расеі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У прывітальнай прамове да ўдзельнікаў спаткання ён прывёў статыстыку Каталіцкай Царквы ў Расейскай федырацыі. Калі 15 гадоў таму ў краіне налічвалася каля дзесяці зарэгістраваных каталіцкіх парафій, было меней за 10 святароў і толькі некалькі касцёлаў і капліцаў, то зараз у краіне існуюць 4 дыяцэзіі, 225 парафій, інстытут філасофіі і тэалогіі імя Тамаша Аквінскага, духоўная семінарыя, дабрачынная арганізацыя “Карытас”, газета “Свет Евангелия”, каталіцкае радыё, Духоўная бібліятэка і іншыя каталіцкія структуры.
У сваёй прамове монсіньор Кандрусевіч выказаў занепакоенасць адносна будучыні Расеі: “Мінулыя гады паказалі, што малы гурт расейскіх католікаў мае недрэнны патэнцыял і магчымасці, каб, адчытваючы знакі часу і адказваючы на іх, больш эфектыўна праводзіць новую эвангелізацыю, а таксама развіваць плённае супрацоўніцтва з Рускай Праваслаўнай Царквой, іншымі хрысціянскімі суполкамі і нехрысціянскімі рэлігіямі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.