Перад паўднём, ў нядзелю 4-га чэрвеня, Папа адслужыў на Плошчы Сьвятога Пятра Сьвятую
Імшу з нагоды Сьвята Пяцідзесятніцы, якое ўшаноўваў Каталіцкі Касьцёл. У Сьвятой
Імшы удзельнічала некалькі дзесяткаў тысячаў вернікаў. У казаньні Папа Бэнэдыкт 16
прыпомніў Божую турботу пра чалавека: бо ж карані чалавечага існаваньня і дзеяньня
выходзяць з Божага Правіду. Дзякуючы дзеяньню Сьвятога Духа Касьцёл перавышае межы
расаў, культураў, часу і прасторы. Сьвяты Дух зьяўляецца крыніцаю місіі Касьцёла.
Папярэджвае чалавечае дзеяньне і ўзмацоўвае ў абліччы зьменлівасьцяў. Пыхлівасьць і
эгаізм чалавека заўсёды нараджаюць падзелы, ўзносяць муры абыякавасьці, нянавісьці,
насільля. Дух Сьвяты наадварот: робіць здольным сэрцы да зразуменьня мовы іншых,
таму што адбудоўлівае масты сапраўднага кантакту паміж небам і зямлёю. Дух Сьвяты
ёсьць Любоў”ю- сказаў Папа ў сваім казаньні. У часе гэтае Сьвятое Імшы прагучала
малітва вернікаў па-расейску Да Сасланьня Сьвятога
Духа Бэнэдыкт 16 спаслаўся таксама ў разважаньні, якое папяраджала малітву “Каралева
Неба”, апошнюю ўжо ў гэтым годзе, адгавораную на заканчэньне Эўхарыстыі. У дні Сасланьня
Сьвятога Духа Касьцёл паказаўся адзінны, сьвяты, паўсюдны і апостальскі. Паказаўся
як місійны цераз дар гаварэньня ўсімі мовамі сьвету, таму што Добрая Навіна аб Божай
любові ёсьць прызначана для ўсіх народаў- сказаў Папа. Дух Сьвяты абьядноўваючы Касьцёл
ў супольнасьці і паслузе, забясьпечвае яго ў розныя герархічныя і харызматычныя дары:
пры іх дапамозе ім кіруе ды сваімі пладамі яго упрыгожвае- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Да
рэчаіснасьцяў ўзбуджаных у Касьцёле цераз Духа Сьвятога Папа залічыў рухі і касьцельныя
супольнасьці, з якімі сустрэўся дзень раней, 3-га чэрвеня ў Вігілію чаканьня Сасланьня
Сьвятога Духа. “Увесь Касьцёл, як з упадабаньнем паўтараў Ян Павал ІІ, ёсьць адзіным
вялікім рухам ажыўляным Духам Сьвятым; ракою, якая плыве цераз гісторыю, каб яе арашаць
Божаю ласкаю, рабіць здольным да даваньня жыцьця, дабраты, прыгажосьці, справядлівасьці
і міру- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Дзень раней, 3-га чэрвеня, Папа сустрэўся з удзельнікамі
рухаў і новых царкоўных супольнасьцей, якіх было, як падаюць ватыканскія крыніцы,
больш за 350-т тысяч. Цэлая Плошча Сьвятога Пятра ды прылеглыя вуліцы былі перапоўненыя
вернікамі. Бэнэдыкт 16 прыпомніў, ў сваім казаньні да ўдзельнікаў сустрэчы, што
першую такога роду сустрэчу, меў ягоны папярэднік 8-м гадоў таму назад. Ян Павал
ІІ, “вялікі эвангэлізатар нашае эпохі”, на прыцягу цэлага свайго Пантыфікату быў блізкі
гэтым таварыствам і супольнасьцям, бачачы у іх дзеяньне Сьвятога Духа, які нанава
ўзбуджае веру і любоў ў сэрцах хрысьціян. Далей Папа падкрэсьліў, што Пяцідзесятніца
зьяўляецца таксама сьвятам стварэньня. Сьвет не існуе сам з сябе- сказаў- паходзіць
ад Духа Сьвятога, ад Слова Божага. Дух Сьвяты навучае нас, што мы знаходзім жыцьцё
толька тады, калі яго даем, а не калі хочам яго мець толькі для сябе. На заканчэньне
свайго казаньня Бэнэдыкт 16 папрасіў касьцельныя рухі, каб былі што-раз больш супрацоўнікамі
ягонае паўсюднае апостальскае паслугі, адкрываючы дзьверы Хрысту.
Таксама
Сусьветная Рада Цэркваў накіравала спэцыяльнае пасланьне з нагоды Сасланьня Сьвятога
Духа. Хай сьвяткаваньні Пяцідзесятніцы будуць для нас часам ўзмацаваньня супольнага
сьведчаньня ў служэньні Богу. Сілаю таго самага Сьвятога Духа- піша старшыня Сусьветнае
Рады—мы заангажаваліся ў Порто Алегрэ ( гэта бразылійскі горад, ў якім у лютым адбылося
агульнае зграмаджаньне Рады Цэркваў) ў працягваньне імкненьня да адзінства хрысьціян.
Мы хочам жыць разам у міры, асабліва цераз адноўленае заангажаваньне ў Экумэнічную
Дэкаду Пераадоленьня Насільля. Гэтую акцыю Сусьветная Рада Цэркваў вядзе ад 2001
году.