2006-06-03 10:49:03

Папа прыняў на аўдыенцыі будучых ватыканскіх дыпламатаў


Асабліваю сьвятарскаю паслугаю, якая мае на мэце даваньне сьведчаньня пра турботу Наступніка Сьвятога Пятра пра сваіх вернікаў, зьяўляецца ватыканская дыпламатычная служба. Прыпомніў аб гэтым Бэнэдыкт 16 сьвятарам, якія падрыхтоўваюцца да яе ў Паскай Царквоўнай Акадэміі. На сустрэчы з 40-а асабоваю групаю сьвятароў гэтае Акадэміі, якія паходзілі з 20-ці краін сьвету чатырох кантынэнтаў Папа падкрэсьліў, што гэтая Вышэйшая Навуковая Установа павінна быць школаю малітвы ды даваць сапраўдную чалавечую і тэалагічную фармацыю. Зьвярнуў увагу на значэньне факту, што будучыя дыпламаты Папы паходзяць з так розных краін сьвету ды атрымліваюць падрыхтоўку ў Рыме, дзе асабліва адчуваецца каталіцкасьць Касьцёла.
У будучыні вы будзеце мець нагоду ўвайсьці непасрэдна ў кантакт з людзьмі розных моваў ды цывілізацый. Будзеце выконваць пастырскую паслугу ў Мясцовых Касьцёлах часта розных культурна ад тых, з якіх вы паходзіце- сказаў Сьвяцейшы Айцец да будучых дыпламатаў. Мусіце тады быць у стане зразумець, любіць, падтрымліваць і даваць бадзёрнасьць кожнай хрысьціянскай супольнасьці. Будзеце такім чынам вернымі слугамі харызмы Пятра, харызмы еднасьці ўсёй касьцельнай супольнасьці- сказаў на заканчэньне Папа







All the contents on this site are copyrighted ©.