"Журналісты павінны быць служыцелямі праўды і стварыцелямі міру." Так вызначылі
прафесійны абавязак кожнага працаўніка СМІ біскупы Гішпаніі, віншуючы іх з прафесійным
святам, якое адзначаецца як Сусветны дзень камунікацый .
У звароце прэлаты далі характарыстыку сучаснаму свету. Ён вызначаецца маральным і
інтэлектуальным рэлятывізмам ,маніпуляваннем паняццяў. Гэта патрабуе ад асобаў рашучасці,
прынцыповасці і нават мужнасці для нясення маральных каштоўнасцей. Асабліва шмат выклікаў
сустракаюць прафесійныя журналісты, якія часта стаюцца аб'ектамі ўсціску з боку палітычных,
ідэалагічных ці эканамічных уплывовых колаў. Часта гэта перашкаджае праўдзіва адлюстроўваць
і тлумачыць падзеі. Дык камітэт па СМІ Біскупскай канферэнцыі Гішпаніі заклікае журналістаў
адказна падыходзіць да сваіх абавязкаў - даносіць да людзей праўду і толькі праўду.
Біскупы яшчэ раз моцна заклікаюць супрацоўнікаў камунікацый імкнуцца да максімальнага
інфармавання грамадскасці, выяўлення падзей з розных пунктаў зледжання з упорам на
падтрымку сем'яў і на абарону "вялікіх каштоўнасцей годнасці чалавека."