2006-06-03 11:11:30

Адукацыі ў хрысціянскіх грамадах будзе прысвечаны дыяцазальны Кангрэс .Ён пройдзе ў Рыме і выпрацуе пастырскую праграму на бягучы год для Вечнага горада і сталічнага раёна.


У часе працаў да удзельнікаў звернецца Папа Бенедыкт 16. Паседжанні будуць праходзіць у адной з 4 галоўных базілік Рыма - святога Яна на Латэране.З'едуцца сюды святары, манахі,але, як сказана ў запрашэнні, галоўным чынам - свецкія, прычым , маладыя людзі з парафій, асацыяцый і рухаў, якія дзейнічаюць пры цэрквах Рыма і раёна. Генеральны вікары Рымскай дыяцэзіі кардынал Камілло Руіні падвынікуе прапановы і парады для ажыўлення і актывізацыі жыцця ў сучаснай Царкве, якія падрыхтавалі прадстаўнікі ў інтэнсіі місіянарскага аб'яўлення Эвангелля і канкрэтнага сведчання - радасці быць вернікам-хрысціянінам.







All the contents on this site are copyrighted ©.