2006-06-02 14:25:01

Сьвятарскае пасьвячэньне ў Докшыцах


20 мая 2006 г. у касцёле меншых братоў капуцынаў у Докшыцах, што на Віцебшчыне, адбылася ўрачыстасць святарскага пасвячэння. З рук Драгічынскага біскупа Пацыфіка Антонія Дыдыча (Польшча), сакрамэнт святарства прыняў дыякан Андрэй Букштан, капуцын.
Айцец Андрэй Букштан ураджэнец Верхнядзвіншчыны. У Ордэн меншых братоў капуцынаў ён уступіў у 1997 годзе, вечныя манаскія шлюбы склаў у верасні 2004 года. Новапасвячаны святар з’яўляецца выпускніком Люблінскага каталіцкага універсітэта і магістрам багаслоўя.
Гэтая радасная ўрачыстасць, якая сабрала гасцей з розных куткоў Беларусі і з Польшчы, стала яшчэ адным знакам адраджэння на нашай зямлі веры, паўсюднага Касцёла і манаства.
Няхай святарскае служэнне айца Андрэя будзе напоўнена ласкаю ўсемагутнага Бога і прыносіць шчодры плён.








All the contents on this site are copyrighted ©.