2006-06-01 14:42:12

Каталіцкія біскупы аб сацыяльнай палітыцы Эўрапэйскае Вуніі


Да ўзьняцьця дзеньняў, якія ўзмацоўвалі б шлюбныя саюзы ды сям”ю, паклікала адказных за долю нашага кантынэнту Камісія Эпіскапатаў Эўрапэйскае Супольнасьці. 30-га мая яна зарганізавала ў Брусэлі сустрэчу прысьвечаную грамадзкай працы Канфэрэнцыі Біскупаў, якія належаць да КОМЭКЭ. Прыняў у ёй ўдзел камісар Эўрапэйскае Вуніі да спраў працы, грамадзкіх пытаньняў ды роўных шанцаў—спадар Владімір Шпідля.
У часе дыскусіі кранута пытаньні, якія зьвязаныя з дэмаграфічным узростам і глабалізацыяю рынкаў як таксама сацыяльным забясьпячэньнем грамадзтва. На думку Камісіі Эпіскапатаў Эўрапэйскае Супольнасьці трэба зьвярнуць большую ўвагу на ствараньне новых месцаў працы. Біскупы падкрэсьліваюць, што безпрацоў”е ды інтэграцыя мігрантаў належаць да найважнейшых грамадзкіх праблемаў ў многіх краінах Эўрапэйскае Вуніі.








All the contents on this site are copyrighted ©.