2 чэрвеня будзе запалены агонь на магіле Яна Паўла II у Ватыкане.
У будучую пятніцу – 2 чэрвеня – у памяць аб Свяцейшым Айце Яне Паўле II на папскіх
могілках у Ватыкане будзе запалены вечны агонь. Цэрымонію ўзначаліць монсіньор Анджело
Комастрі. На ёй будуць прысутныя некалькі вядомых спартсменаў, сярод якіх будзе алімпійская
чэмпіёнка Мануэла Ді Сэнта, якая пранясе запаленую паходню з кляштара св. Вінцэнта,
што ў Бассано Романо ў Ватыкан. Згаданая цэрымонія з’яўляецца часткай цэлай серыі
грамадскіх і рэлігійных мерапрыемстваў арганізаваных Міжнародным фондам імя Яна Паўла
II.