2006-05-31 15:07:01

У нашым цыкле "Шлюб" не можам сёння абмінуць спасылкі на хвалюючыя словы аб сям'і,аб прызначэнні маладых да стварэння трывалага здаровага саюзу як "практычнай лабараторыі адзінства" Папы Бенедыкта 16 у часе ягонага нядаўняга знаходжання ў Польшчы.


.. RealAudioMP3 '' У сэрцы кожнага чалавека , дарагія мае, ёсць прага дома.Тым больш, маладыя хочуць мець уласную хату,каб была моцаю,у якую не толькі вяртаешся з радасцю,але і расчыняеш дзверы добраму госцю.Не бойцеся тагога жадання ! Не губляйцеся,бачачы так многа дамоў, што разбураюцца мітуслівымі пажаданнямі, прамінаючымі непаразуменнямі. Бог-Стварыцель, які змяшчае ў кожнае маладое сэрца жаданне шчасця, не пакіне ніколі ў стамляючым будаванні гэтага Дому, які называецца ЖЫЦЦЁ! Будаваць з Хрыстом і на Хрысце значыцца будаваць на фундаманце любові "...-працягвае Папа гэты заклік да маладых, прыпамінаючы, што кожны будынак утрывае, калі пакладзены на добры фундамент, а не на пясок ... Хрыстус, Які не абяцае поўнага штылю, вучыць, што так разбуральныя хвалі не знясуць таго, што ёсць дарагім"...







All the contents on this site are copyrighted ©.