2006-05-31 10:30:10

Міссіянарская дзейнасць айцоў-езуітаў на Тыбеце.


Надзвычайна важны сакавіцкі нумар міжнароднага езуіцкага штомесячнага выдання “Popoli” паведамляе аб дзейнасці айцоў-езуітаў у Тыбете.
У першыню місіянары-езуіты трапілі на Тыбет у 1624 годзе. Гэта былі партугальцы – а.Антоніо Д’Андраде і брат Маноэль Маркес. Яны наведалі горад Тсапаранг, сталіцу заходняга Тыбета. Праз год а. Д’Андраде зноў прыехаў сюды з Iндыі ў суправаджнні двух братоў-законнікаў і заснаваў у Тсапаранге сапраўдную місыю, якая праіснавала каля дзесяці гадоў, пакуль у 1635 годзе місіянары не былі выгнаныя з краіны новай дынастыяй, якая прыйшла да ўлады ў Тыбете.
Наступнымі езуітамі, якія наведалі Тыбет, былі аўстрыец а. Йохан Грюбер і бельгіец Альберт Д’Орвіль. Яны прыехалі сюды з Пекіна 8 кастрычніка 1661 года. Гэта падарожжа нельга акрэсліць у поўнай меры, як місіянарскае. Хутчэй гэта была спроба ўсталяваць сувязь паміж Кітаем і Iндыяй.
Яшчэ адно падрожжа было здзейснена айцамі-езуітамі Маноэлем Фрэйре і Iппалітам Дезідэрі ў 1716 годзе, пры гэтым апошні заставаўся на Тэбете да 1721 года, разам з айцамі-капуцынамі.







All the contents on this site are copyrighted ©.