2006-05-31 14:40:34

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 31 мая


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Папа Бэнэдыкт 16 толька што вярнуўся са свайго Апостальскага Падарожжа ў Польшчу дык сваю катахэзу прысьвяціў гэтаму свайму першаму Апостальскаму падарожжу па-за межы Італіі. А да таго сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А была гэта ўжо 21 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе.
Сёньня Сьвяцейшы Айцец сказаў, між іншым,
RealAudioMP3
Жадаю перайсьці разам з вамі этапы Апостальскага падарожжа ў Польшчу, якое было мне дадзена ажыцьцявіць у мінулых днях. Я быў у месцах зьвязаных з успамінамі дарагога нам, памёршага Папы Яна Паўла ІІ. Было гэта сапраўды незабыўнае дасьведчаньне. Я меў магчымасьць затрымацца і маліцца ў месцах, у якіх ён маліўся, сустрэць энтузыястычныя натоўпы у месцах, у якіх ён з імі сустракаўся ў рашаючых мамэнтах гісторыі гэтага вялікага народу.
Жадаю высказаць- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Сьвяцейшы Айцец- вялікае дзякую католікам і цэламу польскаму народу, які прыймаў мяне з сардэчнасьцю, поўнаю чалавечага і духоўнага цяпла.
Перад надзяленьнем свайго Апостальскага Блаславенства Папа зрабіў заклік за мір ва Усходнім Тіморы, сказаўшы наступнае:
RealAudioMP3
Мая думка накіроўваецца да дарагога народу Усходняга Тімору, ў якім у гэтых днях пануе напружаньне ды насільле, якія спрычынілі шматлікія сьмяротныя ахвяры і зьнішчэньні. Заахвочваю Мясцовы Касьцёл ды каталіцкія арганізацыі- сказаў Сьвяцейшы Айцец—працягваць, разам з іншымі міжнароднымі арганізацыямі, дапамогу пацярпелым. Запрашаю ўсіх маліцца да Найсьвятой Дзевы Марыі, каб падтрымлівала Сваім мадчыным заступніцтвам намаганьні ўсіх тых, якія даюць уклад у нармалізацыю жыцьця ў гэтай краіне ды паварот да нармальнасьці.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.