“Бэнэдыкт 16 падбіў сэрцы Палякаў. Нечакана цёплы прыём Палякамі Папы Немца—гэта
толькі некаторыя загалоўкі прэсавых паведамленьняў у Расіі. Масс-мэдыя гэтае краіны
вельмі скупа інфармавалі аб пілігрымцы Папы Бэнэдыкта 16 ў бацькаўшчыну Яна Паўла
ІІ. У пэрыядзе, які папяраджаў візіт Папы ў Польшчу ды у пачатковай фазе гэтага
візіту, расійскія сродкі масавай інфармацыі не выказвалі большага зацікаўленьня яго
ходам. За найважнейшы пункт пілігрымкі Бэнэдыкта 16 ў Польшчу прызнана ягоны візіт
у канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц-Біркэнаў. Нязвычайна хутка, як на рэакцыю з Расіі ў
польскіх справах, зарэагаваў Кангрэс Расейскіх Гэбрэяў у сувязі з пабіцьцём галоўнага
рабіна Польшчы Міхаэля Шудрыха, спалучаючы гэта з быццам-бы новаю хваляю антысэмітызму,
якая аднавілася б у Польшчы. Нічога масс-мэдыя не ўспомнілі аб прыгожых словах рабіна
Шудрыха, якія ён высказаў ў часе малітвы ў Біркэнаў у нядзелю 28-га мая. У расейскіх
масс-мэдыях заўсёды прымяняецца назва Асьвенцім, толькі спарадычна Аўшвіц-Біркэнаў.
Самазразумела запомнена ўспомніць аб высказваньні Сьвяцейшага Айца адносна ўкладу
Чырвонае Арміі ў вызваленьні ад нямецкага нацызму, салдаты якой не заўсёды з уласнае
волі накідалі краінам, якія вызваляляі, сталінаўскі таталітарызм.