2006-05-30 14:17:04


Патрыярх Маскоўскі і Ўсяе Русі Алексій 2 сустрэнецца 2 чэрвеня ,у пятніцу, з кіраўніком экуменічнай грамады Тэзе. Той упершыню пабывае ў Расіі.


Сам брат Алоіз Лезер з радасцю паведаміў пра гэта маскоўскім паломнікам , што маліліся з заходнімі братамі-хрысціянамі ў Тэзе. RealAudioMP3 Настаяцель брат Алоіз прасіў усіх працягваць маліцца аб поспеху гэтае ягонае сустрэчы ў Маскве, дзе яго будзе суправаджаць член грамады брат Люк,які шмат год займаецца сувязямі з Расіяй. Ён заўсёды суправаджаў на экуменічных сустрэчах з прадстаўнікаму РПЦ і загінуўшага ад рукі псіхічнахворай жанчыны брата Рожэ - заснавальніка цяпер славутай сваімі справамі грамады. За сваё доўгае і плённае жыццё брат Рожэ меў сустрэчы з многімі праваслаўнымі герархамі: Усяленскім патрыярхам Афінагорам, Мітрапалітам Ленінградскім Нікадымам, аднак так і не дажыў да сустрэчы з патрыярхам Маскоўскім і Усяе Русі.
Цяпер ягоны наступнік, брат Алоіз правядзе ў Расіі шэраг сустрэч, у тым ліку і з праваслаўнымі вернікамі, з якімі ўжо пазнаёміўся у сябе дома, у Тэзэ, а таксама наведае некалькі праваслаўных святынь .







All the contents on this site are copyrighted ©.