2006-05-29 16:52:20

Закончылася Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 ў Польшчу


Папа Бэнэдыкт 16 знаходзіцца ўжо ў Ватыкане. Вярнуўся з гэтага падарожжа а гадзіне 23,30 рымскага часу, ў нядзелю 28 мая, калі самалёт, які вёз Сьвяцейшага Айца прызямліўся на рымскім лётнішчы Чампіно. Мы цяпер вернемся да важнейшых здарэньняў з візыту Папы у Польшчы, што адбыліся ў нядзелю 28 мая.
Менавіта да адважанага сьведчаньня веры заахвоціў Сьвяцейшы Айцец палякаў у часе Сьвятой Імшы на Кракаўскіх Лугах. З Папам малілася там больш за мільён вернікаў, у гэтым многа вернікаў з-за мяжы, а пры галоўным алтары было, між іншым, 20-ць кардыналаў.
У казаньні Бэнэдыкт 16 заахвоціў вернікаў да адважнага сьведчаньня аб сваёй веры. Прыпомніў, што акт веры гэта не толькі прызнаньне за праўду таго, чаго розум не ахоплівае. Абазначае ён таксама давер Ісусу Хрысту. “Верыць—гэта значыць наладзіць глыбокую, асабістую сувязь з нашым Стварыцелем і Адкупіцелем ў сілу Духа Сьвятога, і зрабіць нашу веру фундамантам усяго жыцьця”- падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец
Далей прыпомніў, што матывам ягонага падарожжа ў Польшчу было пілігрымаваньне па сьлядах Яна Паўла ІІ. Дзякуючы выбару кардынала Вайтылы на Папу Рымскага Польшча сталася месцам асаблівага сьведчаньня веры. Сьвяцейшы Айцец заахвоціў, каб гэтае сьведчаньне працягвалася і надалей і пасьля сьмерці Слугі Божага Яна Паўла ІІ. “Вы мусіце быць моцнымі, дарагія браты і сёстры. Мусіце быць моцнымі такою сілаю, якую дае вера. Мусіце быць моцнымі сілаю веры. Мусіце быць вернымі. Сёньня гэтае сілы вам больш патрэба чым у будзь-якой эпосе гісторыі”- сказаў Бэнэдыкт 16.
На заканчэньне свайго казаньня Папа паклікаў Палякаў, каб безупынна спасылаліся ў сваім жыцьці на Бога. Прашу вас, каб вы скарбам веры дзяліліся з іншымі народамі Эўропы і сьвету, таксама цераз памяць пра вашага вялікага Суродзіча, які як Наступнік Сьвятога Пятра рабіў гэта з нязвычайнаю сілаю і пасьпяховасьцю.
Літургія на Кракаўскіх Лугах закончылася адгаварэньне багародзічнае малітвы вялікоднага пэрыяду “Каралева Неба”.
У слове, перад адгаварэньнем гэтае малітвы, Бэнэдыкт 16 асабліва падзякаваў моладзі за кнігу з прырачэньнямі. Адно з прырачэньняў гучала: “Не бяру, я свабодны ад наркотыкаў”.
Прашу вас як айцец: будзьце вернымі гэтаму слову. Тут справа ідзе пра вашае жыцьцё і вашую свабоду. Не падвяргайцеся крывадушнасьцям гэтага сьвету—сказаў Папа.

Увага цэлага сьвету засяродзілася, пасьля абеду, ў нядзелю 28-га мая, на візыце ў канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц-Біркэнаў. Праграма візыту ў гэтым трагічным месцы мела тры этапы. Першым з іх быў даўнейшы канцэнтрацыйны лагер Аўшвіц, якога браму з насьмешлівым надпісам: “Арбайт махт фрай” Бэнэдыкт 16 перайшоў самотна ў цішыні. Пад Сьцяною Сьмерці склаў пашану ахвярам і сустрэўся з групаю былых вязьняў гэтага канцлагеру. Наведаў таксама камэру сьмерці Сьвятога Максымільяна Кольбэ.
Другім пунктам было наведаньне Цэнтру Дыялогу і Малітвы, які ўзьнік з ініцыятывы кардынала Махарскага. Бэнэдыкт 16 пасьвяціў гэты цэнтр ды сустрэўся, між іншым, з супольнасьцю законніц кармэлітанак.
На канец Сьвяцейшы Айцец адправіўся да Бжэзінкі, дзе затрымаўся перад помнікам ахвярам нацысцкага людабойства ў былым канцлагеры Біркэнаў. Там адбылася цырымонія ў гонар ахвяраў Зьнішчэньня з малітваю ў розных мовах і з пранізлівым гэбрэйскім сьпевам кадішу. Канчатковую малітву Папа адгаварыў па-нямецку.
Гаварыць ў гэтым месцы забойстваў і нязлічоных злачынстваў супраць Бога і чалавека ёсьць рэччу цяжкаю і прыгнечанаю для хрысьціяніна, для Папы, які паходзіць з Нямеччыны- сказаў Папа Бэнэдыкт 16. Ян Павал ІІ- сказаў далей Бэнэдыкт 16—паломнічаў у Асьвенцім як сын народу, які побач гэбрэйскага народу найбольш пацярпеў у часе вайны. Я прыходжу сюды як сын нямецкага народу і дзеля гэтага мушу і магу паўтарыць за маім папярэднікам: Я не мог сюды не прыйсьці. Прыбыць сюды я мусіў. Гэта быў і ёсьць абавязак адносна праўды, адносна тых, якія тут цярпелі, абавязак адносна Бога: я тут як Наступнік Яна Паўла ІІ і як сын нямецкага народу, сын гэтага народу, над якім група злачынцаў захапіла ўладу прымяняючы тэррор ды застрашэньне, каб паслужыцца народам як прыладаю свайго жаданьня зьнішчэньня і панаваньня.
Я тут сёньня, каб прасіць ласкі прымірэньня- каб прасіць перад усім Бога, бо толька Ён можа адкрыць і ачысьціць сэрцы чалавечыя, але таксама людзей, якія тут цярпелі. Малюся за дар прымірэньня ўсіх, якія ў гэтай гадзіне нашае гісторыі надалей церпяць пад панаваньнем нянавісьці і насільля, якое нараджаецца з нянавісьці- сказаў Папа. Затым спаслаўся да табліцаў ў розных мовах, якія ўмешчаныя на тэрыторыі былога канцлагеру:
RealAudioMP3
Успамінаючы табліцу з гэбрэйскім надпісам Папа сказаў, між і ншым, што зьнішчаючы Ізраіль нямецкія злачынцы жадалі ў рэчаіснасьці вырваць карані хрысьціянскае веры і заступіць яе вераю, створанаю імі самымі, ў панаваньне чалавека- чалавека моцнага.
Папа ўспомніў палякаў, якіх народ хацелі зьліквідаваць як самастойны гістарычны суб”ект ды Сініт і Ромаў- народ прыгавораны на зьнішчэньне. Табліца ў расейскай мове ўвекавечвае: “Вялікі лік расейскіх салдатаў, якія загінулі ў барацьбе з новасацыялістычным рэжымам”. Аднак іхняя місія была трагічнаю:”вызваляючы народы з аднае дыктатуры, мусілі служыць новай дыктатуры”- Сталіна і камунізму. Далей Сьвяцейшы Айцец пералічыў таксама Эдыту Штайн, Немку і Гэбрэйку. Сёньня мы ўспамінаем іх як сьведкаў праўды і дабра, якое ператрывала таксама і ў нашым народзе. Мы ўдзячныя ім за тое, што не падпарадкаваліся ўладзе зла і сёньня зьяўляюцца сьвятлом ў цемрах ночы.
А вост на заканчэньне гэтага паломніцтва Папы ў Польшчу паслухайце выказваньні некаторых удзельнікаў гэтага паломніцтва








All the contents on this site are copyrighted ©.