2006-05-25 14:59:02

Больш за 3 тысячы вернікаў прыбыло з Беларусі ў Польшчу на сустрэчу з Папам


Як паведамілі ў польскім пасольстве ў Мінску, на сустрэчу са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI, які з 25 па 28 мая г.г. з Апостальскім візітам наведае Польшчу, накіруюцца больш за тры тысячы пілігрымаў з Беларусі.
Па дадзеных польскай дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, з просьбай аб атрыманні візы з мэтай прыняць удзел у набажэнствах, якія Бэнэдыкт XVI будзе цэлебраваць у Польшчы падчас першага візіту на радзіму свайго Папярэдніка Яна Паўла ІІ, у консульскія аддзелы звярнуліся каля 1 200 асобаў у Мінску, 1 000 у Гродне і 500 у Брэсце. Аднак гэтая колькасць удзельнікаў з’яўляецца прыблізнаю, таму што наведаць Польшчу падчас візіта Папы змогуць таксама і ўладальнікі шматразовых візаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.