2006-05-25 14:57:28


Канцлер Германіі спадарыня Ангела Меркель вярнулася на радзіму пасля афіцыйнага візіту ў Кітай. У працягу яго кіраўнік нямецкай нацыі сустрэлася і мела доўгую гутарку з біскупам Шанхайскім - кіраўніком афіцыйнай каталіцкай грамады гэтай азіяцкай краіны.


90-гадовы святаслужыцель Алоізій Цзінь Лу Сянь паказаў ей катэдру Шанхаю, расказаў пра свой няпросты лёс, пра час, калі за веру ён пакутваў у турмах і "лагерах перавыхавання."
У Берліне канцлер расказала журналістам, што сустрэча з кітайскім біскупам яе вельмі кранула. Яго экселенцыя Цзінь шмат пра яе ведаў, у праватнасці, што спадарыня Мэркель з'яўляецца пратэстанткай."Гэта была вельмі задушэўная сустрэча",- вызначыла канцлер ФРГ.
У сустрэчах з кітайскімі дзяржаўнымі кіраўнікамі Ангела Маркель шматразова ўзнімала пытанне па правах чалавека і спалучаную з гэтам тэму свабоды веравызнання, у тым ліку і ў пермовах з прэм'ер-міністрам Кітаю Вень Цзі Бао.







All the contents on this site are copyrighted ©.