2006-05-24 15:33:37

Выйшла ў свет першае біаграфія Свяцейшага Айца.


У італьянскай сталіцы ўбачыла свет кніга “Бенедыкт XVI. З Баварыі ў свет”. У двухтомным выданні паведамляецца аб італьянскіх продках сучаснага Папы. Ягоныя дзед і бабка з матчынага боку паходзілі з паўднёва-тырольскай вёскі Ріо Пунтэрыя, дзе жылі італьянцы. Тут таксама нарадзілася і маці Свяцейшага Айца, Марыя Пейнтэр. Пазней іх сямья пераехала ў Баварыю, бо іхняя хата была разбурана пад час паводкі. У Германіі Марыя Пейнтэр выйшла замуж за бацьку сучаснага Папы.
У згаданай кнізе ўпершыню паведамляецца аб дастаткова блізкім знаёмстве Язэпа Рацынгера з Папам Янам ХХIII, які таксама бываў у Ріо Пунтэрыя, будучы Патрыярхам Венецыі.
Гэта першая біаграфія Бенедыкта XVI з моманта яго абрання на пасад святога апостала Пятра. Цікава, што яе аўтар – Эмануэле Ронкаллі – сам з’яўляецца родзічам Папы Яна ХХIII і мае тое самае прозвішча.







All the contents on this site are copyrighted ©.