2006-05-24 13:32:03

Агульная аўдыенцыя Папы Бэнэдыкта 16 ў сераду 24 мая


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Сёньня ў Рыме было вельмі прыгожае надвор”е дык на сустрэчу з Папам прыбыло многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету. А была гэта ўжо 20 сустрэча Папы Бэнэдыкта 16 з вернікамі ў гэтым годзе. А было гэтых вернікаў, як падаюць ватыканскія крыніцы, больш за 35-ць тысяч. Сваю галоўную катэхэзу Папа зноў прысьвяціў постаці Сьвятога Апостала Пятра, сказаўшы наступнае
RealAudioMP3
Прыглядаючыся, ў сьвятле Эвангэльля, асобе Сьвятога Пятра, мы лёгка заўважваем яго духоўнае разьвіцьцё ў прасторы часу, знаёмства з Ісусам. Ад яго вучыўся бачыць сьвет і людзей. Слухаў словы Хрыста, назіраў Ягоныя паводзіны, зачароўваўся цудамі. Мы помнім, пэўна- сказаў далей Папа—цуд памнажэньня хлябоў, якімі Хрыстос накарміў натоўпы народу. Калі ў кантэксьце гэтага цуду, Ісус прадказвае ўстанаўленьне Эўхарыстыі, многія вучні ад Яго адыходзяць. Пятро ж, у духу веры, ў імені Апосталаў вызнае: Госпадзе да каго ж мы пойдзем? Ты ж маеш словы Жыцьця Вечнага. Ёсьць гэта аднак вера яшчэ не поўнасьцю сфармаваная. Вынікам гэтага будзе патройнае адрачэньне Пятра ў хвіліне спробы.
Пасьля ўваскрасеньня Хрыстос узмацуе гэтую веру. Ейным знакам будзе патройнае вызнаньне Пятра: Госпадзе Ты ўсё ведаем. Ты ведаеш, што я Цябе люблю міма хвіліны чалавечае слабасьці.
Трэба было доўгае дарогі, каб Пятро дасьпеў да ролі сьведка цярпеньняў і хвалы Госпада, якая мае абьявіцца.
Дасьпяваньне ў веры ёсьць заданьнем таксама кожнага з нас- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа. Трэба жадаць, каб і нас тычыліся словы з Першага Пасланьня Апостала Пятра, ў якім ён напісаў: “Вы. Хаця не бачылі, любіце Яго. І суцешыцеся радасьцю нявымоўнаю, поўнаю хвалы, калі асягнеце мэту вашае веры, збаўленьне душаў.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў усіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары, надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства







All the contents on this site are copyrighted ©.