2006-05-23 14:21:35

Прамова Свяцейшага Айца перад новымі пасламі пры Святым Пасадзе.


Папа Бенедыкт XVI° назваў рэлігійную свабоду галоўнай умовай міру ў сучасным стагоддзі глабалізацыі. “Мір залежыць ад захавання рэлігійнай свабоды, якая з’яўляецца асноўнай і базавай складаючай права на свабоду сумлення і суверынітэт народа”, - зазначыў Свяцейшы Айцец у сваім звароце да новых паслоў пры Апостальскай сталіцы з Малдовы, Аўстраліі, Iндыі і Капо Верде.
“Важна, каб кожны чалавек у свеце належаў да той веры, да якой ён хоча належаць і вызнаваў яе свабодна, бо ніхто не можа засновываць сваё існаванне выключна на гонцы за матэрыяльным дабрабытам”, падкрэсліў Папа, звяртаючыся да дыпламатаў на французскай мове.
Iншай важнай умовай стварэння і ўмацавання міру на зямлі Свяцейшы Айцец назваў братэрства, якое заснаванае на салідарнасці. У сувязі з гэтым ён заклікаў кіраўнікоў дзяржаў і ўсіх людзей добрай волі з яшчэ большай рашучасцю будаваць свабодны і салідарны свет, у якім клопат аб людзях зрабіўся б больш важным, чым эканамічныя праблемы.
“Мы павінны прызнацца, што маем адказнасць адзін перад іншым за прагрэс міра ў цэлым свеце, - адзначыў Бенедыкт XVI°. – Ніхто не павінен адказваць на пытанне Бога падобна Каіну з Кнігі Быцця: “Ці ж я вартаўнік уласнаму брату?”







All the contents on this site are copyrighted ©.