2006-05-23 14:16:43

Пад час падарожжа ў Польшчу Папа сустрэніцца з былымі вязьнямі Асвецыма.


Пад час будучага падарожжа ў Польшчу Свяцейшы Айцец Бенедыкт XVI° плануе спаткацца з 32 вязьнямі канцэнтрацыйнага лагера “Асьвенцым”.
Аб гэтым паведаміў дырэктар асьвенцімскага музея спадар Яраслаў Менсфельт. Сярод былых вязьняў лагера, з якімі спаткаецца Папа, будуць два палітычных, якія былі заключаныя ў Асьвенцым у 1940 годзе. Адзін з іх быў да гэтага супрацоўнікам “Зондеркомманд”, у абавязак якога ўваходзіла выгружаць трупы з газавых камер.
Візыт сучаснага Папы ў Польшчу – на Радзіму яго папярэдніка – прыпадае на 25-28 траўня. Пад час падарожжа Свяцейшы Айцец наведае месцы, злучаныя з жыццёвым шляхам Яна Паўла II – Кракаў, дзе Кароль Вайтыла быў арцыбіскупам, Вадовіце, дзе ён нарадзіўся, і Кальварыю Зебжідоўскую, куды пакойны Папа ездіў на пілігрымкі. Акрамя таго, Бенедыкт XVI° наведае канцэнтрацыйны лагер Асьвенцым, дзе памоліцца аб ягоных ахвярах.







All the contents on this site are copyrighted ©.