2006-05-23 12:36:59

Пад знкам Ісуса ( № 15)


Узгадваючы першыя тэксты Евангелляў, якімі карысталіся ў старажытных хрысціянскіх суполках, трэба заўсёды мець на ўвазе адмысловую мяжу, што падзяляе кананічныя Евангеллі, якія лічацца бязспрэчнай гістарычнай крыніцай, і апакрыфічныя Евангеллі – якія не былі прызнаныя Царквой. У ІІ-м стагоддзі мяжа паміж прававернасцю і ерасью была яшчэ добра не вызначана. У хрысціянскай думцы, якая сама зарадзілася на сутыкненні некалькіх культур, у той час з’явілася шмат літаратурных твораў, розных па форме і выразнасці. Яны заставаліся доўгі час невядомымі, і толькі ў нашыя дні іх адкрывае зноў сучасная навука.
Падобная шматлікасць рэлігійных тэкстаў прывяла да думкі аб каноне, гэта значыць аб неабходнасці суадносіць тэксты з ужо замацаванай у прызнаных пісаннях апостальскай традыцыяй. Раней мы ўзгадвалі, што грэцкае слова “канон” азначае “мера”, “правіла”, і такім чынам, спіс кніг, якія прызнала Царква адзінымі сапраўднымі. Самы стары такі спіс адносіцца да ІІ-га, а магчыма і да ІІІ-га стагоддзя, і вядомы пад назвай “Канон Мураторы”. Такую назву ён атрымаў па імені італьянскага даследчыка, які знайшоў той спіс у ХVІІІ стагоддзі. Гэты канон быў толькі першай спробай скласці пералік боганадхнёных кнігаў, і ў той жа час ён рашуча абвяргае пісанні ерэтыкоў. Існуе толькі адна старонка гэтага канона, але і яна дазваляе меркаваць аб тым, што працэс выбрання тэкстаў ішоў поўным ходам. Канчатковы варыянт быў складзены толькі ў ІV стагоддзі, пасля чаго ўсе пісанні, якія не ўвайшолі ў канон, былі прызнаны або ерэтычнымі, або апакрыфічнымі.
Такое спрошчанае дзяленне на кананічныя і некананічныя тэксты прынесла свае несуцяшальныя плады. У выніку была забыта, або страчана большая частка пісанняў – плады творчай думкі і рэлігійнага запалу многіх хрысціянскіх суполак таго часу. Але звернемся да таго самага “Канона Мураторы” і прывядзем адтуль некалькі выказванняў:
“Кажуць, што пад імем Паўла хадзілі таксама іншыя пасланні, адно да лаодзікянам ды іншае да александрыйцаў, але гэта падробкі, што ўзніклі ад ерасі Маркіона, і сусветная Царква не магла іх прыняць. Сапраўды, не трэба змешваць жоўцю з мёдам. Царква прызнала, аднак, пасланне Юды і два пасланні Яна, а таксама кнігу Прамудрасці Саламона, што была напісана сябрамі Саламона ў яго гонар. Мы прызнаем толькі Адкрыцці (Апакаліпсы) Яна і Пятра, хаця некаторыя не жадаюць чытаць іх у храмах. Не так даўно, у наш час, Ерма напісаў “Пастыра” у горадзе Рыме, калі на гарадской рымскай катэдры сядзеў біскупам Пій, яго брат. Яго можна чытаць, але нельга прадстаўляць яго народу ў касцёле.
Некаторыя з так званых апакрыфічных евангелляў вядомыя толькі па фрагментах, якія дайшлі да нас не ў арыгінале, а праз Айцоў Царквы.
Прыкладам можа служыць Евангелле Габрэяў, з якога мы прывядзем некалькі радкоў. “І адбылося так, калі Госпад выходзіў з вады, Дух святы зышоў і напоўніў Яго, і быў у Ім, і сказаў Яму: Мой Сын, з усіх прарокаў Я чакаў Цябе, што Ты павінен прыйсці і Я магу супакоіцца ў Цябе, бо Ты мой супакой, Мой сын першародны, і Ты будзешь валадарыць вечна. (...) Мці і браты Госпада сказалі Яму: Ян Хрысціцель дае хрост у адпушчэнні грахоў, хадзем і ахрысцімся. Але Ён сказаў ім: Які грэх Я зрабіў, што Я павінен хрысціцца ад яго? Можа толькі Мае свовы ёсць грэх па няведанню”.
Пачынаючы з ІІІ стагоддзя ў дадатак да існуючым кананічным Евангеллям з’явіліся так званыя біяграфічныя Евангеллі. Іх правобразам стала так званае Першавевангелле Якава, у якім расказваецца пра дзіцячыя і юнацкія гады Дзевы Марыі. Тыя біяграфічныя Евангеллі адметныя перш за ўсё тым, што з’яўляюцца сведчаннем растучым шанаванні Маці Божай.
І ўсё ж, каб супрацьстаяць многім пісанням, якія нібыта былі атрыманы ад саміх апосталаў, а на самой справе лічыліся ерэтычнымі. У ІІ стагоддзі біскуп Ліонскі Ірынэй, напісаў багаслоўскую працу “Супраць ерэсі”. Там ён абвясціў прынцып старажытнасці, або апостальскага пераемства. Толькі гэта магло служыць гарантам сапраўднасці вучэння, і адпаведна служыць і нам. Ірэнэй Ліонскі пісаў:
“Усе, хто жадае бачыць ісціну, маюць магчымасць у кожнай Царкве ўзнаць паданне апосталаў, адкрытае па ўсім свеце, і мы можам пералічыць біскупаў, пастаўленых апосталамі ў Цэрквах, і наступнікаў іх да нас. З-за таго, што было б доўга пералічваць пераемствы ўсіх Цэркваў, я прывяду паданне, якое мае ад апосталаў найвялікшая, старажытнейшая і ўсім вядомая Царква, заснаваная ў Рыме двума найслаўнейшымі апосталамі – Пятром і Паўлам... Бо, па неабходнасці з гэтай Царквой, па яе пераважнасці, згаджаецца кожная Царква, бо ў ёй апостальскае паданне заўсёды паўсюль захоўвалася вернікамі...
Пры такіх доказах не трэба шукаць у іншых ісціны, якую лёгка атрымаць ад Царквы, бо апосталы, як багацеі ў сваю скарбонку, поўнасцю паклалі ў яе ўсё, што адносілася да ісціны, так што кожны жадаючы бярэ з яе пітво жыцця. Яна, менавіта, ёсць дзверы жыцця, а ўсе іншыя (настаўнікі) гэта злодзеі і разбойнікі. Таму трэба пазбягаць апошніх, але вельмі дакладна выбіраць усё, што тычыцца Царквы, і прыймаць паданне ісціны... Што калі б апосталы не пакінулі б нам пісанняў? Ці не трэба было следаваць парадку падання, пераданага тым, каму яны даверылі Царкву?” (Ірэнэй, “Супраць ерэсяў”, ІІІ).
Пагадзімся, што сказанае больш за 1800 гадоў таму, застаецца актуальным і сёння. І Вялікая Хрысціянская Царква, таму і застаецца вялікай, што заўсёды старанна аддзяляе зерне ад пустазелля.







All the contents on this site are copyrighted ©.