2006-05-22 14:35:56

Багародзічная малітва вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба" з Папам у нядзелю 21 мая


Блізкая ўрачыстасьць Узьнясеньня Госпада нашага Ісуса Хрыста, сьвяткаваньні 40-га Дня Сродкаў Масавай Інфармацыі ды ініцыятывы салідарнасьці, які накіроўваюцца да адстараненьня голаду на сьвеце—гэта тэмы, якія ўзьняў Сьвяцейшы Айцец адгаворваючы багародзічную малітву “Каралева Неба”. Божай Маці Папа Бэнэдыкт 16 даручыў сваё паломніцтва ў Польшчу:
RealAudioMP3
У найбліжэйшы чацьвер 25 мая прыпадае ўрачыстасьць Узьнясеньня Госпада нашага Ісуса Хрыста. Папа зьвярнуў увагу на падвойнае значэньне апошняга жэсту Хрыста, які абьяўляе як Ягоную боскасьць так і пакліканьне чалавека да Жыцьця Вечнага. Хрыстос уступае на неба са сваім чалавецтвам, якое прыняў ды якое ўваскрасіў з мёртвых: гэта менавіта нашае перамененае чалавецтва, боскае, вечнае. Дзеля гэтага Узьнясеньне абьяўляе “найвышэйшае пакліканьне” кожнае чалавечае асобы: кожны пакліканы да жыцьця вечнага ў Божым Каралеўстве, Каралеўстве любові, сьвятла і міру”.
Ва ўрачыстасьць Узьнясеньня ў многіх краінах ўшаноўваецца Сусьветны Дзень Сродкаў Масавай Інфармацыі, які ўстанавіў Другі Ватыканскі Сабор. Тэма сёлетніх, ўжо 40-х сьвяткаваньняў гучыць: “Масс-мэдыя сеткаю адносінаў, супольнасьці і саўдзейнічаньня”. Царква з увагаю прыглядаецца масс-мэдыям, таму што яны ставяць важны сродак пашыраньня Эвангэльля і салідарнасьці паміж народамі- сказаў Папа. Спаслаўся таксама да зарганізаванага ў нядзелю 21 мая ААН Маршу ў карысьць барацьбы з голадам.
RealAudioMP3
Я блізкі, цераз малітву, гэтай маніфэстацыі , якая адбываецца ў Рыме ды іншых гарадах сьвету. Жадаю ад цэлага сэрца, каб дзякуючы заангажаваньню ўсіх здолена перамагчы бедства голаду, якое мучыць чалавецтва, ды сур”ёзна пагражае надзеі на ператрываньне мільёнам людзей. Думаю, перад усім, аб сьпешнай і драматычнай сітуацыі ў Дарфуры, ў Судане, дзе надалей трываюць вялікія цяжкасьці ў заспакаеньні нават асноўных падтрэб у пракармленьні галадаючых людзей.
На заканчэньне сустрэчы Папа прывітаў усіх вернікаў надзяляючы на іх сваё Апостальскае Блаславенства.








All the contents on this site are copyrighted ©.