2006-05-19 15:14:41

Спатканне Прэзідэнта Францыі з усходнімі Патрыярхамі.


Прэзідэнт Францыі Жак Шірак спаткаўся 15 траўня з шасцю кіраўнікамі усходніх Каталіцкіх Цэркваў, якія прыехалі ў французскую сталіцу. Падобнае спатканне праводзілася ў Елісейскім палацы ўпершыню. У сваёй прамове Прэзідэнт Шірак гаварыў аб “свабодзе сумлення і рэлігіі” і заявіў, што хрысціяне “Блізкага Усходу заўсёды былі мастом паміж Усходам і Захадам… У сувязі з гэтым іх роля ў сучасны момант на Блізкім Усходзе ўзрастае”.
Сірыйска-каталіцкі Патрыярх Пьер VIII Абдэль-Ахад гаварыў аб лёсе хрысціянаў Iрака, дзе знаходзіцца значная частка ягоных вернікаў, і прасіў Прэзідэнта прыймаць іракскіх уцекачоў. Коптска-каталіцкі Патрыярх Александрыі Антоніос Нагіб выказаў падзяку за французскую падтрымку палітыкі адкрытасці Прэзідэнта Мубарака. Што ж тычыцца мельхітскага Патрыярха Рыгора III Лахама, рэзідэнцыя якога знаходзіцца ў Дамаску, то ён засяродзіў увагу на сірыйска-ліванскай напружанасці.
Латінскі Патрыярх Ерусаліма Мішель Саббах падкрэсліў, што палітычная і эканамічная сітуацыя на Святой Зямле цяпер вельмі нестабільная, што прымушае хрысціянаў да эміграцыі.
На прэс-канфярэнцыі, якая адбылася пасля спаткання з Прэзідэнтам, царкоўныя дастойнікі гаварылі аб складанай рэлігійнай сітуацыі на Усходзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.